Перайсці да зместу

Антуан дэ Сент-Экзюперы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антуан дэ Сент-Экзюперы
фр.: Antoine de Saint-Exupéry
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні фр.: Antoine Jean-Baptiste Marie Roger de Saint-Exupéry[1][2]
Дата нараджэння 29 чэрвеня 1900(1900-06-29)[3][4][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 ліпеня 1944(1944-07-31)[7][8][…] (44 гады)
Месца смерці Міжземнае мора
Грамадзянства Сцяг Францыі Францыя
Бацька Жан дэ Сент-Экзюперы[d][9]
Маці Мары дэ Фанкалёмб[d][9]
Жонка Кансуэла дэ Сент-Экзюперы[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік, паэт, лётчык
Гады творчасці 19261944[10]
Жанр паданне[d], паэзія і наратыўнае апавяданне[d]
Мова твораў французская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды Ваенны крыж 1939—1945 (Францыя)
Подпіс Выява аўтографа
antoinedesaintexupery.com
Творы на сайце Lib.ru
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Антуан дэ Сент-Экзюперы (фр.: Antoine de Saint-Exupéry; 29 чэрвеня 1900, Ліён, Францыя — 31 ліпеня 1944) — французскі пісьменнік, прафесійны лётчык.

Сын Мартэна Луі Мары Жана дэ Сент-Экзюперы (1863—1904 гг.), які не меў прафесіі[11], і яго жонкі Андрэ Мары Луізы дэ Фанкалёмб[11], Антуан Жан-Батыст Мары Ражэ дэ Сент-Экзюперы[12] нарадзіўся 29 чэрвеня 1900 г. на вуліцы Пэйра, дом 8, у 2-й акрузе Ліёна[13], у сям’і старажытных французскіх дваран[11].

Антуан шчасліва бавіў дзяцінства з чатырма братамі і сёстрамі, але ў 1904 годзе ягоны бацька помер ад крывазліцця ў мозг у веку сарака аднаго года. Маці гадавала пяцярых дзяцей: Мары-Мален (па-дамашняму званую Бішэ), Сімону (Мано), Антуана (дамашняе імя якога было Таньё), Франсуа і Габрыель (Дзідзі). Ёй памагала аўстрыйская гувернантка Паўла Хентшэль, якая была з дзецьмі да іх паўналецця. У рамане «Вайсковы лётчык» Экзюперы выразіў ёй павагу наступнымі выразамі: "Я вярнуўся ў памяці да маленства, каб наноў адкрыць для сябе пачуццё ўласнай абароны. Для мужчын абароны не існуе. Як толькі ты становішся мужчынам, цябе адпускаюць… Але хто можа зрабіць хоць штосьці супраць маленькага хлопчыка, чыю руку ўсемагутная Паўла трымае ў сваёй? Паўла, я выкарыстоўваў твой цень як шчыт…"[14]

Антуанава маці цяжка перажывала заўчаснае ўдаўство, але аптымістычны характар дазваляў ёй спраўляцца з абавязкамі. Заняцце мастацтвам (яна малявала[15]), чуллівасць натуры дапамаглі стварыць з Антуанам адмысловую сувязь і даць яму цудоўную адукацыя, што было няпроста для адзінокай жанчыны за тымі часамі. Яна перадала сыну каштоўнасці, якія той пранёс праз усё жыццё: чэснасць, павага да людзей, незаяўленне сваёй сацыяльнай выключнасці. Пісьменнікава маці прысвяціла жыццё дзецям, прышчапляючы ім гуманізм, які развіваў і сам Экзюперы.

Дзяцінства пісьменніка да дзесяці гадоў праходзіла у замку Ля-Моль у дэпартаменце Вар, які належаў яго бабулі па кудзелі, і замку Сэн-Марыс-дэ-Рэман у дэпартаменце Эн, што належаў яго цётцы мадам Трыко.

У 1908 годзе Экзюперы паступіў у восьмы клас Ліёнскай школы братоў-хрысціян. Пад каней лета 1909 г. Мары дэ Сент-Экзюперы пераехала з дзецьмі ў Ле-Ман да свайго свёкра. Антуан паступіў у езуіцкую школу ад касцёла Багамацеры Святога Крыжа. Слабы вучань, пра якога адзначалі, што ён недысцыплінаваны і летуценны, будучы пісьменнік мроіў падарожжамі, прыгодамі і імкнуўся вырвацца з арыстакратычнага асяроддзя[16].

У 1912 г. ён бавіў вакацыі ў Сэн-Марыс-дэ-Рэман. Захоплены аэрапланамі, часта ездзіў на ровары на аэрадром Анбер’ё-ан-Бужэ, размешчаны за некалькі кіламетраў, дзе распытваў механікаў, як зладжаныя самалёты. Аднойчы Антуан падышоў да пілота Габрыеля Сальвеса, сказаўшы, што маці дазволіла яму зрабіць першы палёт. Першы палёт ён здзейсніў на самалёце W2 bis (W - ад Wroblewski)8,9, пабудаваным у Віёрбане братамі П’ерам і Габрыелем Ураблеўскімі, вядомымі пад іменем Сальвес.

Калі пачалася Першая сусьветная вайна, Мары дэ Сент-Экзюперы прызначылі старэйшай медсястрой у шпіталь у Амбер’ё-ан-Бужэ і яна ўзяла дзяцей з сабой. Антуан і Франсуа вучыліся ў школе-інтэрнаце пры езуіцкім калежы Нотр-Дам-дэ-Мангрэ ў Вільфранш-сюр-Сон. Юны Экзюперы нарэшце змог заняцца пісьменніцтвам, што цудоўна ў яго выходзіла: за адзін са сваіх твораў ён атрымаў школьную прэмію.

На пачатку навучальнага 1915 года Мары дэ Сент-Экзюперы, якая ўсё яшчэ працавала ў Амбер’ё-ан-Бужэ, адчула, што яе сынам не дужа падабаецца жыць з айцамі-езуітамі ў Мангрэ. Жадаючы паспрыяць развіццю дзяцей, яна перавяла іх да братоў-марыянаў на вілу Сен-Жан у Фрыбургу. Гэты калеж, цесна звязаны з парыжскім Калежам Станіслава, распрацаваў новую методыку навучання, заснаваную на творчасці. Іменна там Антуан пазнаёміўся з Луі дэ Баневі, чыя сям’я была суседзямі і сябрамі Экзюперы ў Ліёне. З ім, а таксама з Маркам Сабранам і Шарлем Салесам у яго завязалася глубокае сяброўства[17].

У 1917 г. Экзюперы атрымаў ступень бакалаўрат нягледзячы на не надта добрыя поспехі ў вучобе. Антуан займаўся больш навуковымі дысцыплінамі, чым літаратурай. Летам таго года ад перыкардыту памёр яго малодшы брат Франсуа, таварыш і давераная асоба, хворы на раматус. Зажураны, пісьменнік успрыняў гэта за пераход ад юнацкага жыцця да дарослага.

Вайна таксама ўплывала на Антуана: ён маляваў карыкатуры на прускіх салдатаў і іх каскі з пікамі, на імператара і кранпрынца, напісаў некалькі вершаў.

У 1918, 1919 і 1920 Антуан не здаў вуснага экзамена ў Ваенна-марскую школу[18], а потым паступіў свабодным слухачом на курс архітэктуры ў Вышэйшай нацыянальнай школе прыгожых мастацтваў. Па смерці сваёй цёці Трыко ў 1920 г. Мары Экзюперы атрымала ў спадчыну замак Сэн-Марыс, дзе і пасялілася. Даходы былі небагатыя і яна ўтрымлівала дзяцей за кошт продажу зямлі, што прылягала да замка[15]. Антуан карыстаў гасціннасць сваёй кузіны Івоны дэ Лестранж а таксама падпрацоўваў: разам з сябрам Анры дэ Сегонем некалькі тыдняў іграў у оперы Жана Нугеса «Quo vadis». У 1918 годзе ён пазнаёміўся з Луізай дэ Вільмарэн, якая натхніла яго на напісанне рамантычных вершаў.

У гэты ж перыяд Экзюперы напісаў і іншыя вершы ў форме санетаў, якія сваім зместам сведчаць аб тым, што ён не строіў планаў на жыццё. Некаторыя з вершаў былі напісаны каліграфічным почыркам і ўпрыгожаны малюнкамі, выкананымі індыйскай тушшу.

Два сшыткі з вершамі ён падарыў свайму другу Жану Даа[19]. У міжваенны час Луіза дэ Вільмарэн стала адной з асноў яго сяброўскай кампаніі, куды таксама ўваходзілі Жан Прэво, Эрвэ Міле, Эмеры Блак-Беле, Жан дэ Вагюэ і яго жонка Нэлі, Жан Гюго і Леон-Поль Фарг[11].

Кар’ера авіятара

[правіць | правіць зыходнік]

Уступленне ў ВПС

[правіць | правіць зыходнік]

У красавіку 1921 г. Экзюперы пачаў двухгадовую вайсковую службу механікам у 2-м авіяцыйным палку ў Страсбуры. У чэрвені ён за свой кошт прайшоў курсы грамадзянскага пілатавання[20].

9 ліпеня інструктар Рабер Эбі адправіў яго на першы самастойны круг, аддаўшы кіраванне. Застаўшыся адзін за штурвалам вучэбнага самалёта, Антуана завысока зайшоў на пасадку. Рэзка выкарыстаўшы дросель, ён выклікаў зваротную ўспышку ў карбюратары. Мяркуючы, што рухавік загарэўся, ён не запанікаваў, зрабіў разварот на ўзлётна-пасадачнай паласе і ўдала прызямліўся. Інструктар пацвердзіў яго належную падрыхтоўку[21]. Але ж Экзюперы запомнілі як няўважлівага часамі лётчыка.

Экзюперы меў ліцэнзію грамадзянскага пілота; яго дапусцілі навучаць вайсковых лётчыкаў. На авіябазе Страсбур не было лётнай школы. 2 жніўня 1925 г. яго накіравалі ў 37-ы авіяцыйна полк у Марока[22], у Касабланку, дзе 23 снежня 1921 года атрымаў ліцэнцію вайсковага лётчыка[23].

Студзенем 1922 г. Экзюперы атрымаў у Істры на авіяцыйнай базе ( Base aérienne 125 Istres-Le Tubé) званне капрала. 3 красавіка 1925 г. прайшоў конкурс на навучанне на афіцэра рэзерву (EOR) і прайшоў курсы падрыхтоўкі на базе ў Аворы, адкуль паехаў на авіябазу Версаль недалёка ад Парыжа. Меў лётную практыку на базе Вілакубле[24]. 10 кастрычніка 1922 г. стаў другім лейтэнантам, 4 снежня — авіяцыйным назіральнікам.

Вольным часам Экзюперы рабіў зарысоўкі сваіх таварышаў вуглём і чарнілам. Яго рысункі сабраныя ў сшытак "Les Copains" (Таварышы).

У кастрычніку Экзюперы перавялі ў Ле-Буржэ пад Парыжам. 1 мая 1923 ён папаў у першую авіякатастрофу, дзе атрымаў моцную чэрапа-мазгавую траўму. Адылі Антуан усё яшчэ імкнуўся паступіць у ВПС, хоць сям’я яго нявесты была супраць. Нудная офісная работа ў аддзяленні кампаніі Société générale d'entreprises не прыносіла задавальнення, гэты крызіс у жыцці прывёў да разрыву заручэння з Луізай дэ Вільмарэн.

У 1924 годзе Экзюперы працаваў прадстаўніком кампаніі Saurer, і вельмі няўдала. Незадаволены ўныласцю працы, ён зволіўся і сур’ёзна заняўся літаратурай.

Грамадзянскі лётчык

[правіць | правіць зыходнік]

У 1926 годзе Экзюперы паступіў на службу ў кампанію «Latécoère» (будучую «Aéropostale»), што дастаўляла пошту на паўночнае ўзбярэжжа Афрыкі. Стаў працаваць на лініі Тулуза — Касабланка, пазней Касабланка — Дакар. У гэты час ён напісаў апавяданне «L'évasion de Jacques Bernis».

Скора яго назначылі начальнікам станцыі ў Марока, даручыўшы палепшыць дачыненні кампаніі з мараканцамі і іспанцамі адначасова. Свой досвед і перажыванні пісьменнік выклаў у першым надрукаваным рамане «Courrier sud» (Паўднёвы кур’ер) (1929 г.).

У верасні 1929 г. лётчыка разам з калегамі накіравалі ў Паўднёвую Амерыку, каб паспрыяць распаўсюджанню работы «Аэропасталь» да Патагоніі. У 1930 г. яму надалі чын кавалера ордэна Ганаровага легіёна за ўклад у развіццё грамадзянскай авіяцыі[25]. У 1931 г. Экзюперы надрукаваў свой другі раман — «Vol de nuit», які меў велізарны поспех; у ім ён успамінае гады, праведзеныя ў Аргентыне і развіццё авіяліній кампаніі.

22 красавіка 1931 г. Экзюперы абраўся шлюбам (абвянчаліся 12 красавіка) з Кансуэла Сунсін Сандоваль дэ Гомес (памёрла 28 мая 1979 г.), сальвадорскай пісьменніцай і мастачкай[26].

Пачынаючы з 1932 года, калі кампанія «Аэрапасталь» была падарвана інтэграцыяй у «Air France», Экзюперы прыйшлося цяжка і ён, застаючыся лётчыкам выпрабавальнікам і пілотам разавых рэйсаў, стаў журналістам некалькіх буйных выданняў. Як рэпарцёр газеты «Пары-Суар» ён пабываў у В’етнаме ў 1934 і ў Маскве ў 1935 годзе[27][28].

Крушэнне ў пустыні

[правіць | правіць зыходнік]

29 снежня 1935 г. разам з механікам Андрэ Прэво Экзюперы паспрабаваў здзейсніць пералёт Парыж — Сайгон каб пабіць рэкорд Андрэ Жапі, які некалькімі днямі раней пераляцеў гэтым маршрутам за тры дні і пятнаццаць гадзін. 30 снежня, пасля 19 гадзін 44 хвілін у паветры самалёт упаў на камяністае плато, хоць Сент-Экзюперы і спецыяльна знізіўся, спрабуючы зарыенціравацца[29]. Абодва лётчыкі засталіся жывы, але прымітыўныя недасканалыя карты не давалі ім цалкам зразумець дакладнае месца знаходжання. Яны згубіліся ў пустыні амаль без харчоў і пітва пры мінімальным запасе лячэбных сродкаў: сто грамаў спірту, столькі ж эфіру і пузырок ёду[30].

Лётчыкі скіраваліся на ўсход; выкарыстаўшы ў першы ж дзень усё пітво, яны абодва бачылі міражы, адчувалі слыхавыя і зрокавыя галюцынацыі. На другі і трэці дзень, абязводзіўшыся, перасталі пацець. Чацвёртым днём іх знайшоў бедуін на вярблюдзе, які выратаваў ім жыццё[31].

Найзнакаміцейшы твор Сент-Экзюперы «Маленькі прынц» (фр. Le Petit Prince) пачынаецца з расказу пра лётчыка, які застраў у пустыні і, відаць, адсылае да гэтага здарэння.

Далейшая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

У 1936 г. Экзюперы паехаў у Іспанію рэпарцёрам асвятляць грамадзянскую вайну. Жыў сярод каталанскіх анархістаў, назіраючы іх быт паводзіны; разам з прадстаўніком Сацыялістычнай партыі Францыі ратаваў манахаў ад расстрэлу. Быў момант, калі яго самога выратавала, магчыма, толькі ўсмешка[32].

У 1937 г. Сент-Экзюперы і яго заўсёдны механік Прэво скіраваліся пракладаць новыя паветраныя шляхі да розных гарадоў Афрыкі. Пераадолеўшы больш за 9000 км, яны адкрылі паветраныя зносіны між Касабланкай, Тамбукту і Бамака[33][34].

15 лютага 1938 г. Экзюперы і Прэво скіраваліся ў новае падарожжа па маршруце Пунта-Арэнас — Нью-Ёрк. Але праз блытаніну ў брытанскіх і амерыканскіх мерах аб’ёму ў галонах перагрузілі свой самалёт і пацярпелі крушэнне ў канцы ўзлётна-пасадачнай паласы. Цяжка параненыя лётчыкі лячыліся ў Гватэмале[32]; Экзюперы пасля перавялі ў Нью-Ёрк, дзе ён скончыў работу над раманам «Terre des hommes»[33] («Планета людзей», анг. выданне «Wind, Sand and Stars», рус. выданне «Планета людей»).

Падчас сваіх падарожжаў пісьменнік прыдбаў мноства ўспамінаў і ўражанняў, якія сталі асновай для роздумаў пра сэнс чалавечага існавання.  Гэтыя роздумы прывялі да напісання кнігі «Terre des hommes», апублікаванай у 1939 годзе і ўганараванай прэміяй Французкай акадэміі. Раман быў прысвечаны[35] сябру і калегу Сент-Экзюперы па працы ў «Аэрапасталь» Анры Гіямэ, аднаму з найзнакаміцейшых французскіх грамадзянскіх лётчыкаў.

Другая сусветная вайна

[правіць | правіць зыходнік]

У 1939 г. Экзюперы служыў капітанам у ВПС Францыі. Пасля службы інструктарам яго перавялі ў эскадрылью паветранай разведкі. Спачатку яго падраздзяленне базіравалася ў камуне Арконт, а пасля было пераведзена да лініі фронту.

23 мая 1940 г. ён праляцеў над Арасам падчас наступлення нямецкіх танкаў: нягледзячы на то, што яго самалёт расстралялі варожыя зянітныя ўстаноўкі, Экзюперы разам з экіпажам удалося вярнуцца на базу; за гэта яго ўзнагародзілі ордэнам Ваеннага крыжа 1939—1945 з пальмай і ўзгадалі ў загадзе ВПС Францыі ад 2 чэрвеня 1940 года.

У Перпіньяне ён дэмабілізаваўся і яго эскадрылья пераляцела ў Алжыр без яго.

Паездка ў Нью-Ёрк

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заключанага ў чэрвені 1940 г. перамір’я ў лістападзе пісьменнік адбыў у Нью-Ёрк, прыехаўшы туды пад Новы год. Экзюперы намагаўся схіліць ЗША уступіць у вайну, але ўяўная рэпутацыя прыхільніка Петэна значна зніжала ягоны ўплыў.

Спачатку Экзюперы з сімпатыяй успрыняў рэжым Вішы, які ўяўляў, на яго думку, пераемнасць нацыянальнага адзінства французскага народа, які цярпеў ад акупацыі[36], і падазрона ставіўся да дэ Голя, крытыкуючы таго за нязгоду прызнаць ваеннае паражэнне Францыі[37].

У радыёзвароце з Нью-Ёрка 29 лістапада 1942 г., праз тры тыдні па высадцы саюзнікаў у Паўночнай Афрыцы, пісьменнік заклікаў французаў "прымірыцца, каб служыць"[38].

У студзені 1941 г. маршал Петэн нібыта назначыў Экзюперы членам Нацыянальнага савета, дарадчага органа Вішысцкай Францыі, не паведаміўшы таму пра гэта. Антуан дэ Сент-Экзюперы апублікаваў два прэс-рэлізы[37], у якіх зняпраўджваў гэтыя звесткі; і, па ўсім відаць, назначэнне было толькі чуткамі, бо імені пісьменніка няма ні ў афіцыйным спісе, ні ў спісе, апублікаваным прэсаю.

8 снежня 1941 г. ЗША уступілі ў вайну. Імкнучыся прыцягнуць Злучаныя Штаты да вайны на еўрапейскім фронце, Экзюперы надрукаваў у лютым 1942-га ў Нью-Ёрку «Pilote de guerre». У кнізе ён паказаў Францыю краінай, якая не капітулявала падчас гераічнай бітвы за сваю абарону. Кніга стала бестселерам і прыцягнула ўвагу да еўрапейскіх вайсковых дзеянняў, але сам аўтар пачаў пакутаваць ад дэпрэсіі.

Перакладчык знайшоў яму жыллё ў Сільвіі Гамільтан, журналісткі, якая не гутарыла па-французску. Аднак яны сталі палюбоўнікамі і іменна падчас гэтай сувязі Экзюперы напісаў "Маленькага прынца"[39]. Наступным годам ён вырашыў прыяднацца да французскіх войскаў, якія ваявалі ў скаладзе арміі ЗША. Перад ад’ездам ён даверыў Гамільтан рукапіс свае аповесці[39], першае выданне якое выйшла на англійскай мове.

Вяртанне ў войска

[правіць | правіць зыходнік]

Экзюперы меркаваў вярнуцца ў строй. У красавіку 1943 г., нягледзячы на свой век, завялікі для пілота баявога самалёта, ён, дзякуючы сувязям і ціску французскага камандавання, пакінуў ЗША і вярнуўся на службу ў ВПС у Тунісе.

Нягледзячы (або нават дзякуючы таму) на адмоўнае, як і раней стаўленне да дэ Голя, Экзюперы папаў урэшце ў разведвальную авіягрупу 2/33, якой цяпер камандаваў ягоны стары сябар Рэнэ Гавуай, не раз памянёны ў кнізе "Pilote de guerre"[40][41].

Займаючыся паветранай разведкай, Экзюперы здзейсніў некалькі палётаў і атрымаў званне каманданта[42]. Аднак праз некалькі інцыдэнтаў са жніўня 1943 г. і ўлічваючы яго век і кепскі стан здароўя пасля авіякатастроф яго перавялі ў рэзерв камандавання. Ён вярнуўся ў Алжыр і спыніўся ў свайго сябра доктара Пелісье. Спрабуючы вярнуцца на службу, пісьменнік працягваў работу над «Citadelle»[43], маральна пакутуючы ад таго, што не ў страю. Вясной 1944 г. генерал Ікер, галоўнакамандуючы ваенна-паветранымі сіламі ў Міжземнамор’і, дазволіў яму вярнуцца ў сваю частку. Экзюперы далучыўся да групы 2/33, якая базавалася на той час у Альгера на Сардыніі. Пасля ён зрабіў некалькі палётаў, якія суправаджаліся паломкамі і неспрыяльнымі інцыдэнтамі.

17 чэрвеня 1944 г. падраздзяленне 2/33 перабазавалася ў Барго, недалёк ад Бастыі на Корсіцы. 31 ліпеня 1944 г. Экзюперы выляцеў з аэрадрома Парэта. Выконваючы заданне па картаграфаванні, ён накіраваўся ў даліну ракі Рона. Заданнем было правесці серыю фотаразведвальных палётаў для складання дакладных карт краіны, якія былі б карысныя для будучай высадкі ў Правансе, назначанай на 15 жніўня. Пілот быў адзіны ў экіпажы, самалёт не ўзброены, а паліва ставала на шасцігадзінны палёт. Пачатак палёту быў а палове на дзявятую раніцы, па часе заканчэння паліва Сент-Экзюперы не вярнуўся, аб’явілі, што ён прапаў без вестак[44].

Памяць Антуана дэ Сент-Экзюперы была ганарова ўшанавана ў Страсбуры 31 ліпеня 1945 г[45]. У 1945 годзе ён быў прызнаны тым, хто "загінуў за Францыю"[46].

12 сакавіка маёр Антуан дэ Сент-Экзюперы быў узнагароджаны пасмяротна ордэнам ВПС за то, што "як у 1940, так і ў 1943 годзе даказаў сваю адданасць службе і веру ў лёс Радзімы" і "загінуў слаўнай смерцю, вяртаючыся з далёкага разведвальнага задання над акупаванай ворагам краінай"

Па смерці сына Мары дэ Сент-Экзюперы пісала вершы і дамагалася пасмяротных выданняў Антуана[15].

Друкаваўся з 1926 г. У раманах «Паўднёвы паштовы» (1929), «Начны палёт» (1931), «Планета людзей» (1939, прэмія Французскай акадэміі), аповесцях «Ваенны лётчык» (1942), «Ліст да заложніка» (1943) услаўляў мужнасць подзвігу, вернасць абавязку, патрыятызм. Яго творы — своеасаблівы сплаў рэпартажу з паэтычным і філасофскім асэнсаваннем перажытага. Сусветную вядомасць набыла філасофска-лірычная казка «Маленькі прынц» (1943, неаднаразова экранізавана), у якой паэтычнасць, лірызм, сатыра спалучаюцца з глыбокім роздумам аб прыгажосці чалавечых адносін.

Выбраная бібліяграфія

[правіць | правіць зыходнік]
  • Courrier Sud. 1929.
  • Vol de nuit. Roman. 1931.
  • Terre des hommes. Roman. Paris, 1938. Планета людзей. Раман
  • Pilote de guerre. Récit. 1942. English: Flight to Arras. New York, 1942.
  • Lettre à un otage. Essai. 1943.
  • Le petit prince. The little prince. New York, 1943. Маленькі прынц
  • Le petit prince. Illustrations originales de l'auteur. 1945. Маленькі прынц, з малюнкамі аўтара
  • Citadelle. 1948.

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]
  • Маленькі прынц: З мал.аўтара / Пер. з англ. мовы Э. Агняцвет. — Мн.: Беларусь, 1969.
  • Планета людзей: Выбранае / Пер. з фр., прадм. Н. Мацяш. — Мн.: Мастац.літ., 1984.
  • Маленькі прынц: Казка / Пер. з фр. Н. Мацяш. — Мн.: Юнацтва, 1989.

Зноскі

  1. а б http://www.fondsenligne.archives-lyon.fr/ark:/18811/jrknotsqb4p95f6c
  2. Léonore databaseministère de la Culture. Праверана 7 сакавіка 2024.
  3. Delarge J. Antoine de SAINT-EXUPÉRY // Le DelargeParis: Gründ, Jean-Pierre Delarge, 2001. — ISBN 978-2-7000-3055-6
  4. Antoine de Saint-Exupéry // Roglo — 1997. — 10000000 экз.
  5. Ваксмахер М. Н. Сент-Экзюпери Антуан де // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1976. — Т. 23 : Сафлор — Соан. — С. 268–269. Праверана 28 верасня 2015.
  6. Digital Library for Dutch Literature — 1999. Праверана 17 верасня 2024.
  7. Antoine de Saint-Exupéry // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  8. Antoine de Saint-Exupéry // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  9. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
  10. RKDartists Праверана 8 лютага 2023.
  11. а б в г Philippe Champy, Jean-Claude Huvé. Les Blacque-Belair: ascension sociale et plongée dans la culture. — Paris: Guénégaud, 2007. — ISBN 978-2-85023-130-8.
  12. Заўвага. Насуперак друкарскім правілам, звычайна карыстаным у французскай мове, напісанне імені аўтара, відаць было зафіксавана без злучка ў датычных да яго запісах актаў грамадзянскага стану. Але хоць форма са злучком не выкарыстоўвалася ў запісах актаў, яна прынамсі мае значэнне як агульнаўжываны псеўданім.
  13. Archives municipales numérisées de Lyon, "Acte de naissance no 1703 - cote 2E1847" з упамінаннем на палях старонкі запісу аб яго шлюбе ў Ніцы 22 красавіка 1931 г. з Кансуэлай Сунсін.
  14. Paula Hentschel (1883-1965)(нявызн.). Antoine de Saint Exupéry (29 чэрвеня 2023). Праверана 27 ліпеня 2023.
  15. а б в Marie Boyer de Fonscolombe (1875-1972)(нявызн.). Antoine de Saint Exupéry (29 чэрвеня 2023). Праверана 27 ліпеня 2023.
  16. [...] Ён быў вельмі настойлівы ў адным пытанні — патрэбе выдзеліцца са свайго асяроддзя, і гэты арыстакрат паводле паходжання выступаў за нонканфармізм. У мяне дагэтуль увушшу звініць слова нонканфармізм! Антуан, нягледзячы на паходжанне, нягледзячы на адукацыю, быў зусім не "буржуа" і даволі было паслухаць яго гутарку з рабочымі "Заўрэра" або авіямеханікамі, каб паняць, як моцна ён хацеў зразумець іх праблемы і як моцна хацеў ім дапамагчы. Яны ж, у свой чарод, напэўна думалі: "Ён не фанабэрысты!" (Крыніца: André de Fonscolombe, "Saint-Exupéry: Deuxième époque 1930-1935, tome 2", Icare, Revue de l'aviation française, no 71, winter 1974-1975, p. 32).
  17. «Saint-Exupéry, les premiers pas d'un poète», Le Figaro, 30 août 2007, чытаць анлайн
  18. Roger Mansuy, «Saint-Exupéry, fort en math ?», Images des mathématiques, 5 août 2021, чытаць анлайн Архівавана 26 сакавіка 2023.
  19. Antoine de Saint-Exupery : dessins, aquarelles, pastels, plumes et crayons, éd. Gallimard, 2006, p. 58.
  20. Біяграфія Антуана дэ Сент-Экзюперы, змешчаная на вокладцы тэлефільма «Сент-Экзюпери: Последняя миссия», знятага Раберам Энрыко (1994) і перавыдадзенага ў 2009 г.
  21. Па словах Рабера Эбі: "Пасьля апошняга павароту, які быў правільны, ён зайшоў у наступны занадта хутка і высока. [...] Тады ён зрабіў адзінае, што можна было — вярнуўся да дроселя [...] Ён, падавалася, ніяк не зажурыўся праз то, што адбылося і [...] выдатна прызямліўся [...] . — У нейкі момант рухавік загарэўся, — сказаў ён мне, — але адразу ж пагас. Я растлумачыў, што адбылося. — Не, рухавік не загарэўся. Вы занадта хутка скінулі газ і выклікалі так званую зваротную ўспышку ў карбюратары". (Крыніца: Robert Aéby, Revue de l'aviation française, № 69, p. 101; "Сент-Экзюперы: першая эпоха. 1900-1930, том 1", Icare, лета-восень 1974 г.).
  22. Mehdi de Graincourt, Leur Maroc, Casablanca, éditions Malika, 2016, 256 p.
  23. Brevet militaire au Maroc (1921)(нявызн.). Antoine de Saint Exupéry (29 чэрвеня 2023). Праверана 29 ліпеня 2023.
  24. Brevet d’observateur (1922)(нявызн.). Antoine de Saint Exupéry (29 чэрвеня 2023). Праверана 29 ліпеня 2023.
  25. René Delange: «La Vie de Saint-Exupéry», Éditions du Seuil, Paris 1948.
  26. Consuelo, son epouse (1901-1979)(нявызн.). Antoine de Saint Exupéry (29 чэрвеня 2023). Праверана 14 жніўня 2023.
  27. Кузьмин Д.: Сент-Экзюпери в России. 20v-euro-lit.niv.ru. Праверана 14 жніўня 2023.
  28. Королева Анна Витальевна РЕПОРТАЖИ АНТУАНА ДЕ СЕНТ-ЭКЗЮПЕРИ О СССР (ГАЗЕТА “PARIS-SOIR”, МАЙ 1935 Г.) // Гуманитарный акцент. — 2021. — В. 4. — С. 80–85. — ISSN 2542-2022.
  29. «Après trois jours de marche harassante dans les sables du désert : Saint-Exupéry raconte sa dramatique aventure», L'Intransigeant, no 20516, 4 janvier 1936, p. 1, [1]
  30. Antoine de Saint-Exupéry, Terre des hommes.
  31. Saint-Exupéry : a biography | WorldCat.org (англ.). www.worldcat.org. Праверана 14 жніўня 2023.
  32. а б РЫЦАРЬ ПЛАНЕТЫ ЗЕМЛЯ. www.mgumus.chem.msu.ru. Праверана 15 жніўня 2023.
  33. а б Saint-Exupéry: les années trente, années de crises.. aerostories.free.fr. Праверана 15 жніўня 2023.
  34. Expositions - André Prévot (1907-1947), mécanicien d'Antoine de Saint-Exupéry (1900-1944). webmuseo.com. Праверана 15 жніўня 2023.
  35. Antoine de Saint-Exupéry, Terre des hommes, Gallimard, 1939.
  36. Jacques Le Groignec, , 1995
  37. а б Eugénie Bastié, « Breton / Saint-Exupéry, le manifeste et le sacrifice », Le Figaro Magazine, тыднёвік ад 21 ліпеня 2017, стст. 22-25.
  38. Bernard Marck, , t. 2, Paris, L'Archipel, 2012, 528 p.
  39. а б Sylvia Hamilton Reinhardt  
  40. René Chambe, «Souvenirs sur Saint-Exupéry», Icare n°96, 1981
  41. Antoine de, Saint-Exupéry, Pilote de guerre, Gallimard, 1976
  42. Lettre de Saint-Exupéry au général Chambe
  43. De-Gaulle--Saint-Exupery
  44. Julien Bisson, «La disparition de Saint Exupéry en 1944», Ouest France, 28 octobre 2021
  45. Archimède, «31 juillet 1944 - Disparition de Saint-Exupéry»
  46. Hommage national à Antoine de Saint Exupéry